Самыя любімыя госці ў цёткі Алены - гэта, вядома, дзеці.

У этнаграфічнай зале Краязнаўчага музея Полацка ўжо другі тыдзень гасцююць выхаванцы дзіцячых садкоў. Гаспадыня - цётка Алена - знаёміць юных палачан з тым, як і з чаго раней на Полаччыне будавалі хаты, што захоўвалася ў трысцене, чаму самым ганаровым месцам у хаце быў чырвоны кут. Дзеці з задавальненнем даведаліся аб тым, як беларусы рабілі масла, чым зручны спарыш, чаму ў хаце пад столлю вісеў саламяны павук. Напрыканцы заняткаў зацікаўленых дзетак чакаў невялікі сюрпрыз - хлеб ад цёткі Алены. Як высветлілася, ён быў больш смачны за той, што яны ядуць дома.

675