Так трымаць!

Штогод 17 красавіка супрацоўнікі МНС Рэспублікі Беларусь адзначаюць Дзень ветэранаў сваёй арганізацыі. Ва ўрачыстым пасяджэнні членаў ветэранскай арганізацыі Полацкага ГРАНС «Выратавальнік», якое праходзіла ў ЦК «Полацк», прыняла ўдзел І. П. Воднева, загадчык Краязнаўчага музея. Ірына Пятроўна займаецца вывучэннем пытанняў, звязаных з гісторыяй узнікнення і развіцця пажарнай справы на Полаччыне. Вынікам яе навуковых пошукаў стала адкрыццё выставы «Утаймавальнікі вогненай стыхіі», на пляцоўцы якой праходзяць сумесныя мерапрыемствы навуковых супрацоўнікаў музея, прадстаўнікоў МНС і гарадской супольнасці. За ўклад у аднаўленне гісторыі Полацкага вольна-пажарнага таварыства і арганізацыю прафілактычнай работы сярод моладзі горада І. П. Воднева ўзнагароджана юбілейным медалём «100 гадоў Савецкай пажарнай ахове».

Калектыў Краязнаўчага музея віншуе свайго кіраўніка з заслужанай узнагародай і жадае Ірыне Пятроўне новых творчых ідэй, натхнення і невычэрпнага аптымізму!

16