АНОНС: Фестываль бардаўскай і аўтарскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў»

26 ліпеня маляўнічае возера Літоўка ў Навагрудскім раёне зноў расчыніць свае абдымкі для ўсіх, хто шануе шчырае слова і акорды пад гітару.

Шмат сонца, маляўнічае зачаравальнае возера і душэўныя песні – усё гэта нязменныя атрыбуты штогадовага традыцыйнага фестывалю бардаўскай і аўтарскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага “Музыка сэрцаў”.

27 ліпеня ў 12.00 таксама чакаем усіх на музычна-паэтычнай сустрэчы прыхільнікаў творчасці У.Высоцкага «Высоцкі. Голас. Гітара. Душа» і ўскладанне кветак да бюста У. Высоцкага ў горадзе Навагрудку (сквер У.Высоцкага).

9