Ва ўсе суботы жніўня ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах будуць праходзіць пленэры інсітнага мастацтва.
Вас чакае:
- незвычайны майстар-клас па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі;
- гасцінны прыём і цікавыя расповяды ад куратара музея Ірыны Князевай;
- утульныя пасядзелкі і няспешная творчасць у невялікіх групах (да 8 чалавек);
- непараўнальны вайб лецішча народнага пісьменніка;
- стылёвы шопер, створаны сваімі рукамі, у якасці выніку.
Запрашаем!
Час: 2, 9, 16, 23, 30 жніўня, 14:00.
Кошт удзелу – 30р. (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).
Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65.
Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.