Выстава «Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі»

«Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі»

19.04.2010 – 10.05.2010

19 красавіка 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Паэт рэпартажу. Рышард Капусцінскі», прысвечаная выдатнай асобе – польскаму пісьменніку, рэпарцёру Рышарду Капусцінскаму . Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску

Рышард Капусцінскі (1932 – 2007) – выдатны дзеяч еўрапейскай культуры, журналіст і пісьменнік, аўтар больш дзесяці публіцыстычных кніг, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод. У Польшчы яго называлі “каралём рэпартажу”. Ён працаваў у Афрыцы, сярэднеазіяцскіх савецкіх рэспубліках, Лацінскай Амерыцы, Блізкім Усходзе, пісаў рэпартажы з дзесяткаў краін свету.
Рышард Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і жыў там да 1942 года. Ён усё жыццё захоўваў любоў да сваёй малой радзімы, прыязджаў сюды ў 1997 годзе ў дні святкавання 900-годдзя Пінска і ў 1999 годзе, калі знакаміты польскі рэжысёр Пётр Залускі здымаў дакументальны фільм пра Капусцінскага “Другі каўчэг Ноя”. Паказ якога адбудзецца падчас выставы.
Дакументы, фатаграфіі, газетныя публікацыі, кнігі, размешчаныя на выставе, раскажуць пра цікавую і выдатную асобу – Рышарда Капусцінскага.
У вернісажы прымуць удзел жонка Рышарда Капусцінскага Аліцыя і рэдактар яго твораў Бажэна Дудка.

1859