Музычна - гістарычная імпрэза "Хай радасць з вачэй нашых блісне..." Полацк.

“Хай радасць з вачэй нашых блісне...”
Песні філаматаў і філарэтаў

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч,
пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот,
паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч,
вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка,
вучоны-арыенталіст, рэктар Казанскага універсітэта Юзаф Кавалеўскі,
гісторык, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе Францішак Малеўскі...
Што аб’ядноўвае гэтыя слаўныя постаці? Усе яны былі сябрамі таемнага студэнцкага таварыства філаматаў (лац. "аматары навук"), створанага ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе.

9 красавіка 2011 г. а 15.00 у Полацку, у Музеі беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне...” Песні філаматаў і філарэтаў”.
У праграме імпрэзы:
- песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
- жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
- кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання
і бессмяротнасці;
- актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
- прыемныя неспадзяванкі. :)

Уваход свабодны.

Шчыра запрашаем!

Дадатковая інфармацыя аб праекце.

1845