Вечарына старадаўняга беларускага танца

Ноч музеяў, правядзенне якой стала добрай традыцыяй у Полацку, прываблівае гледачоў – жыхароў і гасцей горада – бясспрэчным пазітывам і мажлівасцю адкрыць для сябе нешта новае. Далучыцца да атмасферы таямнічага свята вам прапаноўвае і наш Музей.
Беларуская традыцыйная культура –гэта суцэльны, непарыўны звяз музыкі, танца і слова. Жывы тэкст народнага танца кранае душу кожнага, ён здольны пераўтварыць простага гледача ў актыўнага ўдзельніка, каб застацца ў яго сэрцы назаўсёды.
Таму Музей ткацтва прапануе сваім наведвальнтікам далучыцца да аднаўлення жывога палатна беларускай танцавальнай культуры.
Запрашаем на вечарыну старадаўняга беларускага танца. На працягу вечара будуць прадстаўлены любімыя палачанамі сярэднявечная “Маразуля”, лагодная падыспань, задорны “Верабей” і іншыя, не меньш вабныя і вясёлыя танцы. Ну, і канешне ж, госці змогуць атымаць асалоду ад спеўнай спадчыны нашых продкаў у выкананні гуртоў “Варган” і “Гуда”.
Запрашаем разам з намі дакрануцца да жывой традыцыі 14 мая ў 16.00

1475