На справаздачнай канферэнцыі НПГКМЗ

Супрацоўнікі Краязнаўчага музея прынялі ўдзел у справаздачнай канферэнцыі па выніках навукова-даследчай работы ў 2011 г., якая прайшла 24 лютага ў канферэнц-зале НПГКМЗ.

У паведамленні "Памятные книжки Витебской губернии" як крыніца па гісторыі Полацка" загадчыца музея І.П. Воднева правяла аналіз памятных кніжак 1861-1914 гг. з пункту погляду ўтрымання ў іх змесце інфармацыі, карыснай для навуковых супрацоўнікаў, не залежна ад спецыфікі музея, у якім яны працуюць.

Паведамленне "Альбом разрушений в городе Полоцк…" из Государственного архива Российской Федерации" навуковага супрацоўніка С.В. Гаўрылавай было прысвечана ўнікальнаму фотадакументу - "Альбому разрушений в городе Полоцк, произведённых немецко-фашистскими захватчиками за период временной оккупации с июля 1941 г. по июль 1944 г.", які ўтрымлівае адны з самых ранніх фатаграфій пасляваеннага Полацка і захоўваецца ў ДАРФ.

Даклад "Дзейнасць пададдзела нацыянальных меншасцяў у адносінах да яўрэйскага насельніцтва г. Полацка (1919-1921 гг.)", прапанаваны ўвазе ўдзельнікаў канферэнцыі навуковым супрацоўнікам Н.І. Нямчынскай, закранаў асаблівасці вырашэння нацыянальнага пытання ў г. Полацку ў першыя гады савецкай улады.

972