Гэй вясна, гэй красна!

Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я 28 сакавіка запрашае на Гуканне Вясны.

Гэй вясна, гэй красна,
Што ты нам вынесла?
Ці сала кусочак?
Ці масла брусочак?
Ці па яечку?
Ці па піражэчку?
Гэй, вясна, гэй красна,
Закідай сані
Ды едзь калёсамі.
Вам надакучыла зіма? Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я 28 сакавіка запрашае на Гуканне Вясны. Мерапрыемства пачнецца а 14.00-й гадзіне і будзе прысвечана народнаму святу "Саракі". Галоўны герой на свяце – жаваронак, які лічыўся вестуном вясны. З гэтай нагоды дзяцей і дарослых чакае незвычайная забава – майстар-клас па вырабу "веснавых птушак". І конкурс на лепшую птушку. Вас чакаюць гульні і карагоды.
Запрашаем усіх ахвотных!
Уваход: Br3500, дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

987