Завяршыўся гарадскі этап абласнога конкурсу юных экскурсаводаў

20 сакавіка 2012 г. на базе Краязнаўчага музея прайшоў першы этап ІІІ абласнога конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. У ім прынялі ўдзел вучні 1-й, 3-й, 12-й і 14-й сярэдніх школ г. Полацка. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў пачынайючыя музейшчыкі падрыхтавалі экскурсійны праект «Гісторыя аднаго экспаната» і інтэрактыўны праект «Музей у чамадане». Сваім майстэрствам і артыстызмам членаў журы і ўдзельнікаў конкурса зачараваў вучань сш №1 Аверчанка Леанід, які і стаў пераможцам. Вучаніца сш №14 Севярын Алена ўразіла сваім самаробным касцюмам і арыгінальным зместам экскурсіі з выкарыстаннем прадметаў этнаграфічнай тэматыкі. 3-е месца падзялілі вучні 12-й і 3-й школ, якія цікава распавядалі пра пошукавую працу музея папярэдніх гадоў і папаўненне школьных музеяў новымі экспанатамі.

926