Нацыянальны трэнінг «Кіраванне музеем»

З 26 па 28 мая супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Воднева Ірына Пятроўна і Ходзікава Алена Васільеўна прымалі ўдзел у Нацыянальным трэнінгу UNESKO/ICOM па сучаснаму музейнаму менеджменту для музейных спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.

Трэнінг праходзіў у Мінску на базе трох музеяў — Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і Нацыянальнага мастацкага музея. Удзельнікам трэнінгу эксперты і трэнеры з Беларусі, Расіі і Украіны прапанавалі абмеркаваць шырокае кола праблем, сярод якіх былі пытанні прафесійнай этыкі, музейнага менеджменту і маркетынгу, накірункі навукова-фондавай дзейнасці і інш. Музейныя супрацоўнікі не толькі слухалі выступленні, але і выконвалі практычныя заданні, як індывідуальныя, так і групавыя.

2647