Экспазіцыя ўдасканальваецца

Экспазіцыя – аснова музейнай камунікацыі, якая ажыццяўляецца шляхам зрокавага ўспрымання наведвальнікамі экспазіцыйных матэрыялаў. Для таго, каб аблегчыць зносіны наведвальнікаў з экспанатамі, зрабіць іх больш рэзультатыўнымі і пладатворнымі, прыродна-экалагічны музей прадоўжыў работу па завяршэнню экспазіцыі і экспазіцыйнай прасторы. У рабоце ўдзельнічаюць не толькі навуковыя супрацоўнікі, але і мастакі, калектыў пад кіраўніцтвам У.Д. Шаппо, якія прыносяць у музей вобразны пачатак.
Адпаведна канцэпцыі музей павінен напоўніцца сучаснымі тэхналогіямі і мастацкімі прыёмамі, якія дазволяць усіліць сэнсавыя акцэнты экспазіцыі, зробяць яе больш эмацыянальна выразнай і дастаўляючай эстэтычнае задавальненне.
На дадзены момант музей папоўніў калекцыю новымі экспанатамі, якіе наведвальнікі змогуць убачыць ужо ў жніўні.

2334