Шчырыя размовы пра мастацтва


24 лютага а 18-й, Музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. Азгура, 8)
Шчырыя размовы пра мастацтва

Шчырыя размовы пра мастацтва. Музей-майстэрня З.І. Азгура. г. Мінск, 2018 г.

24 лютага запрашаем у музей З.І. Азгура на першую сустрэчу ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч “Шчырыя размовы пра мастацтва”, якая адбудзецца ў супрацы з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

“Шчырыя размовы” – праект, створаны для таго, каб наведвальнікі маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.

Героі першай сустрэчы – скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні. “Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі.

Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 30 хвілін. Падчас першай сустрэчы ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з асабістым светам 3-х Герояў, а таксама агледзець экспазіцыю музея (можна прыйсці загадзя).

Набыць квіток можна ў касе музея і анлайн https://goo.gl/ZW37mR. Кошт квітка – 6 р.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю https://goo.gl/axNGq8. Гэта зробіць хуткай вашу рэгістрацыю на месцы, а таксама дапаможа быць у курсе апошніях навінаў і зменаў.

92