Экспанаты для новага музея ў Полацку.

Адпаведна “Комплекснай праграме развіцця г. Полацка на 2008–2012 гады”, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 647 ад 17.12.2007 г., у Полацку вядзецца работа па стварэнню Музея гісторыі горада.

Ініцыятыўная група створана на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У канцы чэрвеня бягучага года Полацкі гарадскі выканаўчы камітэт у асобе намесніка старшыні гарвыканкама Мікалая Сяргеевіча Ільюшонка звярнуўся да кіраўнікоў полацкіх прадпрыемстваў і арганізацый з лістом аб дапамозе ў стварэнні экспазіцыі новага музея.

Першымі адгукнуліся ПРУПП “Наследие Ф. Скорины”, ААТ “Полоцк–Стекловолокно”, ААТ “Полоцкбыт”, “Полоцкий хлебозавод”, “Полоцкие электросети”. Супрацоўнікі полацкай друкарні прадаставілі ўзоры прадукцыі: значкі, блакноты, бланкі грамат і сертыфікатаў, рэкламныя праспекты, фотакарціны, этыкеткі; а таксама ксеракопіі газетных артыкулаў, прысвечаных іх прадпрыемству. Не адмовілі ў прадастаўленні матэрыялаў і работнікі ААТ “Технолит Полоцк”. Імі былі перададзены фотаздымкі і ўзоры прадукцыі, падрабязная гісторыя прадпрыемства.

Асаблівую ўдзячнасць супрацоўнікі музея выказваюць Аўсянік Т. А. (ПРУПП “Наследие Ф. Скорины”) і Мушынскай Т. Дз. (ААТ “Технолит Полоцк”) за аказаную дапамогу, а таксама кіраўнікам адзначаных прадпрыемстваў.

2293