Персанальная выстава Міхася Ляўковіча "Зачараванне".


“ЗАЧАРАВАННЕ”… Менавіта пад такой назвай у выставачнай зале УК”Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка” 19 красавіка а 16-ай гадзіне адкрыецца персанальная выстава вядомага беларускага мастака, яркага прадстаўніка Віцебскай мастацкай школы - МІХАСЯ ЛЯЎКОВІЧА.

Экспазіцыя выставы ўвабрала ў сябе 30 графічных работ.

Неважна, што ўяўляюць сабой акварэлі мастака: кампазіцыі філасофскага гучання, гістарычныя “аповесці” са старажытнай архітэктурай, краявіды Віцебшчыны – гэта яго асабістае прызнанне ў каханні сваёй малой радзіме. Творчасць майстра напоўнена нацыянальным рамантызмам і сэнсавай глыбінёй.

Сама назва выставы - “Зачараванне” - указвае на магічны характар работ мастака. Творы М. Ляўковіча дазваляюць пагрузіцца ў свет нашых нацыянальных вытокаў і з’яўляюцца выразам сапраўднай магіі мастацтва.

Выстава работ М. Ляўковіча будзе працаваць з 19 красавіка па 30 мая ў выставачнай зале Музея гісторыі і культуры па адрасу: вул. Юбілейная д.1, тэл. 51-80-55. Кошт білетаў: 1 руб. – дарослы, 80 кап. – дзіцячы.

107