"Другія Магдаленаўскія чытанні" (07.07.2018) - фотоотчет

Другія Магдаленаўскія чытанні прайшлі 7 ліпеня ля мемарыяльнага знака на месцы былога маёнтка Магдалены Радзівіл з рода Завіша ў вёсцы Дуброва.
На свята завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, старшыня Лапіцкага сельсавета Аляксандр Гарадзілаў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Асаблівай ўвагі ўдастоіўся пісьменнік, журналіст, кнігавыдавец, краязнаўца Віктар Хурсік, які прадставіў прысутным новую кнігу пра лес Магдалены Радзівіл “Vale!” (“Бывайце назаўсёды!”— лац.).
У каларытнай акантоўцы з народных песень ў выкананні народнага ансамбля “Вязанка” Вяззеўскага сельскага дома культуры адбыліся выступленні паэтаў Асіповіччыны. Са сваёй творчасцю гледачоў пазнаёмілі Лёля Багдановіч, Анатоль Тамашэўскі, Тамара Кавальчук, Соф’я Мароз і Тамара Пятровіч. Віктар Хурсік пазнаёміў прысутных з жыццёвым шляхам мецэнаткі, бард Андрэй Мельнікаў выканаў некалькі кампазіцый на вершы Максіма Багдановіча, а прадстаўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі і Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры прэзентавалі выставы, прысвечаныя пані Магдалене і развіццю беларускай дзяржаўнасці ў літаратурным кантэксце.

752