Выстава «Палешукі»

Змест:
Фотавыстава «Палешукі» складзена са здымкаў фатографа Наталлі Дораш за перыяд з 1976 па 1985 гады. Чорна-белыя плёначныя здымкі паказваюць жыццё ў працы і спакоі, чароўныя пейзажы, трапныя партрэты жыхароў вёскі Букча Лельчыцкага раёна Гомельшчыны. Прычым ніякія з работ ніколі не падвяргаліся рэдагаванню ці апрацоўцы. Цяпер гэтыя здымкі яшчэ і гістарычна важныя: зафіксавана ў іх тое жыццё, якое ўжо ніколі не вернецца. Работы — шчырыя і пранізлівыя, як і галоўныя героі сюжэтаў.

Прыходзьце на выставу, калі вас зацікавіла тэма пра такі “беларускі народ” як палешукі.

Арганізатары мерапрыемства:
ДУ «Музей гісторыі горада Гомеля», дырэктар – Юлія Святаславаўна Купрэева
Фатограф – Анна Новік, уддзельнік фотаклуба “Максімус”

Месца правядзення выставы:
Музей фатаграфіі і друку (г. Гомель, вул. Камунараў, 7)

Дата адкрыцця выставы: 25 жніўня 2018 года ў 12 гадзін.

Экспазіцыя чакае наведвальнікаў з 25 жніўня па 25 верасня.

Звесткі пра аўтара:
Наталля Дораш нарадзілася ў горадзе Гродна. Захаплялася фатаграфаваннем яшчэ ў юныя гады. Яе фатаграфіі адзначаліся дыпломамі і ўзнагародамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, персанальныя фотавыставы праходзілі ў Гродне, Маскве, Мінску. Наталля працягвае займацца фатаграфіяй, друкуецца ў часопісах, з’яўляецца аўтарам фотаблога рэгіянальнай газеты "Вечаровая Горадня».

Музей працуе:
Аўторак - субота: 10.00-18.00, панядзелак, нядзеля – выхадны.

Мы ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/gomelmuseum,
http://ok.ru/group/52883085787223, http://vk.com/id140157249

Кантакты ў Гомелі: 8 (0232) 75-58-43, 75-16-17, 70-13-43.

e-mail: mushistory@post.gomel.by. www.gomelhistory.museum.by

633