З днём беларускай навукі!

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня навукоўцы, даследчыкі і выкладчыкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята.
Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі (www.belstat.gov.by на 2017 год), даследваннямі і распрацоўкамі ў Беларусі займаюцца амаль 26,5 тысяч навукоўцаў у 454 арганізацыях. Сярод іх дактары навук – 645 чалавек, кандыдаты навук – 2850 чалавек.
Яны працуюць у розных сферах. І, як даніна павагі людзям, занятым такой важнай дзейнасцю, было ўстаноўлена прафесійнае свята — Дзень беларускай навукі. У 2019 годзе яно прыпадае на 27 студзеня. Яго адзначаюць як сталыя прафесары, так і маладыя вучоныя.

З гэтай нагоды хочам адзначыць нашага зямляка, з пасёлка Міжрэчча Клічаўскага раёна, былога вучня Пярэкальскай школы — доктара прыродазнаўчых навук, Пірожніка Івана Іванавіча.
Іван Іванавіч пасля школы паступіў у БДУ на геаграфічны факультэт і захапіўся даследваннямі эканамічнай геаграфіі.
Некалькі слоў аб навуковых дасягненнях і пасадах нашага земляка. Прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін геаграфічнага факультэта БДУ (1997 г.), Прафесар Расійскай Міжнароднай Акадэміі Турызму (1997 г.), член Беларускага Геаграфічнага таварыства (1998 г), удзельнік эканоміка-геаграфічнага атрада рэкрэацыйнай экспедыцыі інстытута геаграфіі АН СССР.
Доктарская дысертацыя “Социально-экономические тенденции развития и территориальной организации туристического обслуживания” (на прыкладзе СССР у 1976–1990), выдадзена асобнай манаграфіяй у выдавецтве Сілёзкага ўніверсітэта (2002, г.Катовіцы, Польша). Абараніў дысертацыю на Савеце факультэта біялогіі і землевядзення Ягелонскага універсітэта (1993, г. Кракаў, Польша). Працаваў па кантракту дацэнтам кафедры эканамічнай геаграфіі Сялезскага універсітэта (1986-1993 гг.).
Вядзе лекцыйныя курсы “Праблемы палітычнай геаграфіі і геапалітыкі”, “Эканамічная геаграфія Сусветнага акіяна”, “Эканоміка турызму” і інш.
Прайшоў навуковыя стажыроўкі ў Сафійскім універсітэце ім. К. Ахрыдскага (1978), люблянская універсітэце ім. Э. Карделя (1984), на факультэце палітычных навук Гуманітарнай акадэміі ім. А. Гейштар (г. Пултуск, Польшча, 2008 г.), выступаў з навуковымі дакладамі і лекцыямі ў Велікабрытаніі, Францыі, Нарвегіі, Чэшскай Рэспубліцы, Балгарыі, Славеніі і інш.
Галіна навуковых інтарэсаў: эканамічная, сацыяльная, палітычная і рэкрэацыйная геаграфія. Аўтар больш 225 прац (у тым ліку 5 манаграфій і 8 навучальных дапаможнікаў) па геаэканамічнай структуры сусветнай гаспадаркі і палітычнай геаграфіі, тэрытарыяльнай арганізацыі галін сацыяльнага комплексу і турызму, праблемах рацыянальнага прыродакарыстання і тэматычнага картаграфавання.
Лаурэатр навуковай прэміі БДУ ім.акадэміка А.Сеўчанка ў галіне прыродазнаўчых навук (2003 г.), узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), знакам “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі РБ (2009).

Летам 2018 года пад час візіту на малую радзіму наведаў Клічаўскі краязнаўчы музей. Падараваў на памяць тры кнігі: два сваіх падручнікі і альбом-атлас з дарунковым надпісам, а потым даслаў па пошце раней не друкаваны трыялет на памяць і добрыя словы калектыву музея.

Жадаем ўсім людзям Беларусі, блізкім да навукі, трывання, творчых поспехаў, развіцця і выканання ўсіх сваіх самых смелых пажаданняў у галіне прафесійных ведаў і навыкаў.

561