"Прогулки со Скориной" разам з М. Пеньяўскім і І. Плескачэўскай

У Музеі беларускага кнігадрукавання працягвае працу выстава "Исторические прогулки с Франциском Скориной". Вачыма аўтара фатаграфій, прадстаўленых у экспазіцыі, - фатографа і аператара Міхаіла Пеньяўскога - вы можаце паглядзець на знакавыя для беларусаў мясціны. Гэта тыя еўрапейскія гарады і захаваныя да сёння будынкі, у якіх бываў, якія бачыў славуты сын Полацкай зямлі Францыск Скарына.

У відэасюжэце, знятым ТК "Вектар", Міхаіл і Інэса, аўтар аднайменнай кнігі і каментараў да фатаграфій, расказваюць пра ідэю, перадгісторыю выставы і, канечне, уражанні ад здзейсненага падарожжа. Глядзіце сюжэт і абавязкова наведайце выставу, якая будзе працаваць да 10 лютага.

Сюжэт: 5:12-22:52

669