Новая выстаўка «Беларусь мая родная, мілая…»

У пятніцу 1 лютага ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка двух творчых асоб ганцаўшчыны «Беларусь мая родная, мілая…», яка прымеркавана да Года малой радзімы.

Адразу 25 жывапісных краявідаў і сюжэтных карцін прадставіў мастак, афіцэр-падводнік, капітан 3-га ранга ВМФ Іван Караленка.

Паэт, падпалкоўнік РВСП Аляксей Галаскок да кожнага жывапіснага твора падабраў свае вершы, якія надалі экспазіцыі нейкую неверагоднасць і асабістую прыгажосць.

Выстаўка не пакіне нікога абыякавым, хто верыць у чыстыя пачуцці, сапраўднае дабро і шчырасць у жыцці, а яшчэ яна нагадвае словы вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы: «Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць».

Наведаць выстаўку можна да 5 сакавіка.

445