Цэнтр дакументацыі культурнай спадчыны Музея бітвы за Днепр да Міжнароднага дня памяці ахвяр Шаа (27/01) прэзентуе экранную экспазіцыю з дэманстрацыяй і абмеркаваннем кінастужкі “Якуб хлус”.
Кінастужка “Якуб хлус” распавядае падзеі Другой сусветнай вайны. На тэрыторыі аднаго з буйнейшых гетаў Еўропы ў Варшаве яго вязні-габрэі, сабраныя там нацысцкімі ўладамі, спрабуюць выжыць.
Жыццё без надзеі… Жыццё без радасці… Жыццё без світанку…
Але аптыміст Якуб не жыве па агульных правілах — руйнуючы сістэму, ён дае надзею… Хаця б дзеля гэтага і трэба было падмануць…
Фільм выйшаў у свет у 1999 годзе і з’яўляецца плёнам працы міжнароднай каманды (Францыя, ЗША, Вугоршчына, Польшча).
У галоўных ролях Робін Ўільямс, Алан Аркін, Ліў Шрайбер.
Кінапрагляд мае прайсці 28 студзеня 2022 года ў Музеі бітвы за Днепр а 18/00. Дэманструецца стужкі на рускай мове.
Уваход вольны.
Куратар праекта Сівохін Генадзь (ст. навуковы супрацоўнік, гал. захавальнік Музея, 2019-2022).