Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з праграмай
“Ціхі, ясны гімн вясне…”
17-га сакавіка а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
“І ліецца хваляй песня, –
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці ня сэрца напявае,
Навявае яго мне?”
Кожны год вясна прыносіць аднаўленне ў прыродзе і робіць нешта магічнае ўнутры нас, быццам не толькі дрэвы напаўняюцца жыццёвымі сокамі, але і людзі, якія правялі зіму ў зберагальным рэжыме і прывыклі да манахромных краявідаў навокал.
Спадзяемся, што творы сусветна вядомых кампазітараў у выкананні цудоўных музыкаў ансамбля, як і першыя промні вясновага сонца разбудзяць найлепшыя нашы якасці, якія мы зберагалі цягам доўгай зімы.
У выкананні салістаў, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў прагучаць кампазіцыі наступных аўтараў:
1. І.С.Бах. Сюіта сі мінор. Ронда. Сарабанда. Бурэ. Паланез. Менуэт. Жарт – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль).
2. А.Вівальдзі. Канцэрт для двух скрыпак «Рэха», 2 ч. – Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Аляксей Карчэўскі, Канстанцін Дарашэнка (альты).
3. М.Брух. Дзве п’есы для альта, кларнета і фартэпіяна – Аляксей Карчэўскі (альт), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).
4. М.Ракаў. Саната для габоя і фартэпіяна ў 4-х частках – Яўгеній Бінкевіч (габой), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).
5. Дж. Расіні. Саната для квартэта духавых у 3-х частках – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Раман Чырык (валторна), Максім Забара (фагот).
Вядзе канцэрт – мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-Авангард” Людміла Каліноўская.
Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць ў касе музея).
Даведкі па тэлефонах: +375 29 850 73 27, + 375 17 363 07 61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.