1 красавіка запрашаем на канцэрт-лекцыю з удзелам гурта «Варган».
Апантаныя беларускай традыцыйнай музыкай удзельнікі гурта пазнаёмяць вас з гісторыяй музычных інструментаў і прэзентуюць аўтэнтычную беларускую музычную культуру. Вы пачуеце традыцыйнае гранне на такіх інструментах, як дуда, колавая ліра і цымбалы. Гукі напоўняць атмасферу музея дыханнем мінулых дзён. Сустрэча з музыкамі стане дыялогам мінулага і сучаснасці — дыялогам, у якім нацыянальная свядомасць беларусаў напаўняецца гонарам за сваю культуру, удзячнасцю да сваіх продкаў.