“Вечар камернай музыкі і паэзіі”
21 красавіка 2023 года
на 19-й гадзіне
Музыка заварожвала Максіма. Ён любіў слухаць, як гралі на музычных інструментах яго сябры і блізкія. “Хатні” фармат дапамагаў яму забыцца на турботы, натхняў і падтрымліваў паэта.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прапануюць разам правесці вечар камернай музыкі і паэзіі
Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Доўжык, Караліна Дыба, Ліяна Іофе і Марыя Тумеля, а таксама квартэт драўляных духавых інструментаў.
У праграме вас чакаюць творы кампазітараў – Г. Веняўскага, П. Сарасатэ, М. Рымскага-Корсакава, С. Пракоф'ева, Ж. Франсэ.
Вядучы – мастацкі кіраўнік і дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.
Загадчык музея Міхал Бараноўскі пазнаёміць наведвальнікаў з перакладнымі выданнямі замежнай паэзіі на беларускую мову.
Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць у касе музея).
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.