Запрашаем на музычна-паэтычнаю дзею
«Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…»
у рамках праекту “Вежа міру”
3 лістапада 2023 года, а 19-й гадзіне
«Нельга забыць…» – раман беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне двух людзей, якое вярнула іх да жыцця. Раман прасякнуты паэтычнымі вобразамі – вершы, якія сустракаюцца ў кнізе, гэта творы галоўнага героя. Ён – 30-гадовы беларускі паэт, які калісьці адчуў горыч страты, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.
Падчас музычна-паэтычнай дзеі «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…» вершы Уладзіміра Караткевіча, пабудаваныя ў асобную гісторыю, прагучаць у выкананні Міхаіла Бараноўскага.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а