Паважаныя бацькі і настаўнікі!
Мы рады прапанаваць для дзяцей малодшага школьнага ўзросту наведванне нашага музея ў новым, даступным для іх узросту фармаце. Запрашаем на інтэрактыўныя экскурсіі.
У гульнявой форме дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй роднага краю, даведаюцца, як жылі нашы продкі і тыя народы, што жывуць побач, якія святкавалі святы, у што верылі, чым займаліся, развучаць народныя гульні, убачыць батлейку. У канцы экскурсіі самых актыўных юных наведвальнікаў чакаюць памятныя прызы ад музея.
Запісацца можна па тэлефоне 2 68 96.
Да сустрэчы ў музеі!